Лічбавыя архівы

Электронны доступ да дадзеных


Адкрыты доступ да архіўных дакументаў

Сістэма была створаная для забеспячэння доступу карыстальнікаў да інфармацыі дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь. Асноўныя крыніцы: нацыянальныя, абласныя і занальныя дзяржаўныя архівы.

Сэрвіс забяспечвае ўзаемадзеянне з дзвюма аўтаматызаванымі інфармацыйнымі сістэмамі дзяржаўных архіваў Беларусі: сістэмай дзяржаўнага архіву і зводнай сістэмай дзяржаўных архіваў, якая прызначана для апрацоўкі ды інтэграцыі статыстычнай і ўліковай інфармацыі, што падаецца дзяржаўнымі архівамі Рэспублікі Беларусь.

Праект 2014—2016 гг.


Дапаможнік па паселішчах і прозвішчах

Утрымлівае гістарычныя дадзеныя па населеных пунктах – такія як прыналежнасць да раёнаў і сельсаветаў (да 1981 г.), паветаў, губерняў, маёнткаў, парафій ды прыходаў, звесткі пра дарэвалюцыйных уладальнікаў і інш. Інфармацыя паходзіць з розных архіўных крыніц, а таксама з афіцыйных даведнікаў.

Мэта праекту – дапамагчы правільна выбраць накірунак тым асобам, якія плануюць шукаць інфармацыю ў беларускіх архівах. Загадзя можна даведацца, дзе знаходзіўся горад ці вёска, а дадзеныя з кнігі “Памяць” могуць падказаць, у якой мясцовасці калісьці жылі людзі з такім прозвішчам.

Праект выкананы ў 2016 годзе.


Гербы і сцягі сучаснай Беларусі

Афіцыйны даведнік па гербах і сцягах беларускіх гарадоў і рэгіёнаў, зацверджаных законам. Утрымлівае эталонныя выявы.

Крыніца дадзеных – Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь.

Праект распрацаваны ў 2017 годзе.